Другая частка лекцыі “Традыцыйнае мужчынскае адзенне”

Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”, у межах якога мы знаёмімся з традыцыйнай культурай і побытам нашых продкаў.

Запрашаем на другую лекцыю Ганны Сілівончык, прысвечаную мужчынскаму традыцыйнаму адзенню. Гэтым разам матэрыялы будуць прысвечаныя разгляду старых фотаздымкаў, дзе мы ўбачым цікавыя мужчынскія вобразы беларускіх сялян канца ХІХ-першай паловы ХХ ст. А таксама падрабязней разгледзім верхняе адзенне, абутак і галаўныя ўборы.

Лекцыя пройдзе 12 кастрычніка ў 13:00.

Уваходны квіток: 10 рублёў.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск,  вул. М.Багдановіча, 13.

268