«Музей вайны — тэрыторыя міру»

Паслугі для наведвальнікаў:

  • Аглядная экскурсія па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»
  • Аглядная экскурсія па экспазіцыі «Музей вайны — тэрыторыя міру»
  • Правядзенне супрацоўнікамі тэматычных экскурсій

Гісторыя музея:

Музей размяшчаецца ў Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Казарма пабудавана ў XIX стагоддзі. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаліся падраздзяленні 84 стралковага палка. З пачаткам вайны казарма стала месцам бітваў. З 1944 г. па 1956 г. у ацалелых памяшканнях крэпасці размясціліся воінскія часці Брэсцкага гарнізона, у 1971 г. — Паўднёва-ўсходняя казарма стала часткай мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

У 2012 годзе пачаўся капітальны рамонт і рэстаўрацыя. Спонсарам новай экспазіцыі выступіла адкрытае акцыянернае таварыства "Газпром". 22 чэрвеня 2014 г. - у Дзень памяці і смутку, у год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — экспазіцыя «Музей вайны — тэрыторыя міру» была адкрыта.