Як кашуля ў полі вырасла?

Каб разгадаць таямніцу нараджэння кашулі ў Дзятлаўскі музей завіталі навучэнцы 1-4 классаў Гезгалаўскай сярэдняй школы. Разам з музейным супрацоўнікам школьнікі прасачылі працэс вырошчвання лёну, яго апрацоўкі, атрымання кудзелі, ніткі і палатна. Каб лепей зразумець гэты працэс на занятку выкарыстоўваліся музейныя прадметы: пранік, церніца і трапло, грэбні для часання лёну, прасніца з кудзеляй, верацяно, калаўрот, матавіла, ткацкі станок і інш. А таксама рабяты (некаторыя нават упершыню) ўбачылі, як выглядае насенне дзіўнай расліны - лёну, якая давала нашым продкам і ежу, і вопратку.

464